Валянцін Барысавіч Рыбакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:26, 6 кастрычніка 2018, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Біяграфія: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
Валянцін Барысавіч Рыбакоў
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
з 7 жніўня 2017
Папярэднік Андрэй Дапкюнас
Намеснік міністра замежных спраў
студзень 2013 — 7 жніўня 2017

Нараджэнне 1958
Жонка Наталля Пяткевіч
Дзеці Філіп
Адукацыя
Прафесія дыпламат
Дзейнасць палітык, дыпламат

Валянці́н Бары́савіч Рыбако́ў (нар.1958, Томск, РСФСР) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

Скончыў з адзнакай перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў(зараз Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт) па спецыяльнасці «англійская і французская мовы». Прайшоў стажыроўку ў Інстытуце знешнепалітычнай службы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ў 1994 годзе. У 19931994 гг. — трэці сакратар Сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 19941999 гг. працаваў у якасці першага сакратара Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 19992001 гг. — начальнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 20012003 гг. — саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. У2003-2005 гадах працаваў саветнікам, саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 2005 годзе назначаны начальнікам упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 20052006 гг. — пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 20062013 гг. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З студзеня 2013 года — Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

7 жніўня 2017 года быў вызвалены з пасады намесніка міністра замежных спраў[1] і прызначаны на пасаду прадстаўніка Беларусі пры ААН[2].

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Валодае дзвумя мовамі: англійскай і французскай. Мае сына.

Зноскі

  1. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 591 «Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб ». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017).
  2. Указ Президента Республики Беларусь № 279 «О В. Б. Рыбакове» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017).