Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч
Намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта РБ
25 лістапада 2004 — 28 снежня 2010
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі

Нараджэнне 24 кастрычніка 1972(1972-10-24) (51 год)
Муж Валянцін Барысавіч Рыбакоў
Дзеці Філіп
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Дзейнасць палітык
Месца працы

Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч (дзяв. Краўчанка) (1972, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, спецыяліст у галіне правазнаўства. Кандыдат юрыдычных навук (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала вядучым спецыялістам, затым начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права Галоўнага дзяржаўнага прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2001 годзе стала прэс-сакратаром Аляксандра Лукашэнкі, з лістапада 2004 года — намеснікам Старшыні Адміністрацыі прэзідэнта.

9 студзеня 2009 годзе Наталля Пяткевіч прызначана першым намеснікам Старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, займала гэту пасаду да снежня 2010 г. З 1 верасня 2011 года па 1 кастрычніка 2014 года працавала памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі ЕС, ЗША[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе ЗША ўнеслі Пяткевіч у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб, а краіны-члены ЕС — у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, за ўдзел у фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[1][2][3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Першы муж — Уладзіслаў Пяткевіч.

27 сакавіка 2009 года выйшла замуж за Аляксандра Мартыненку — намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

У 2018 годзе выйшла замуж за Валянціна Рыбакова, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

Мае сына Філіпа.

Зноскі