Ляскавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ляскавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Акцябрскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ляскавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 11 студзеня 2023[1]
Насельніцтва (2009) 699
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Ля́скавіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці.

Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ляскавічы (з 28 чэрвеня 1939 года па 19 мая 1950 года — вёска Забалацце).

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Светлагорскага раёна.

У склад Ляскавіцкага сельсавета да 1998 года ўваходзіла вёска Заверхлессе (у наш час не існуе).

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 699 чалавек[2], з іх 97,9 % — беларусы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Шаблон:Ляскавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён)