Перайсці да зместу

Парэцкі сельсавет (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парэцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Акцябрскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Парэчча
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 702
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Парэ́цкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года — вёска) Парэчча.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Светлагорскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 19 населеных пунктаў[1]. 25 мая 1989 года ў склад сельсавета з Ляскавіцкага сельсавета перададзена вёска Харомцы[2]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляскавіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Альбінск, Забалацце і Ляскавічы)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 861 чалавек[4], з іх 96,2 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 702 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 94. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 мая 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 424 Об изменении административно-территориального устройства Октябрьского района Гомельской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.