Краснаслабодскі сельсавет (Акцябрскі раён)
Краснаслабодскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Акцябрскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Красная Слабада |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 769 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Краснаслабо́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Красная Слабада (да 1939 г. мела назву Германава Слабада, да 2005 г. — Чырвоная Слабада).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны 20 жніўня 1924 года як Германа-Слабадскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Германава Слабада. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў Капаткевіцкім раёне, з 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. У 1939 годзе сельсавет перайменаваны ў Чырвонаслабодскі, а цэнтр — у Чырвоную Слабаду. З 28 чэрвеня 1939 года ў Акцябрскім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Светлагорскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[1]. 15 мая 2000 года ў склад сельсавета з Парэцкага сельсавета перададзены вёскі Андрэеўка, Бубнаўка і Буда[2]. 25 сакавіка 2005 цэнтр сельсавета перайменаваны ў Красную Слабаду. 10 чэрвеня 2005 года сельсавет перайменаваны ў Краснаслабодскі[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 942 чалавекі[4], з іх 97,6 % — беларусы, 1,4 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 769 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 94. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 мая 2000 г. № 45 Об изменении границ Поречского и Червоннослободского сельсоветов Октябрьского района Архівавана 6 чэрвеня 2012.
- ↑ Спіс змененых назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі за 1997—2008 гг. Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.