Бастынскі сельсавет
Бастынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лунінецкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бастынь |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 9 верасня 1959 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2009) | 2 988 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Басты́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Бастынь.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзятлавіцкага сельсавета[1].
8 верасня 1959 года вёска Бастынь пералічана ў склад Валуцкага сельсавета, цэнтр якога перанесены ў вёску Бастынь, а сам сельсавет перайменаваны ў Бастынскі[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2988 чалавек[3], 97,5 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.