Сінкевіцкі сельсавет
Сінкевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Лунінецкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Сінкевічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 944 |
Нацыянальны склад | 98,1 % — беларусы, 1,6% — рускія, 0,3 % — украінцы[1] |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Сінке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сінкевічы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лунінецкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[2].
10 сакавіка 2017 года вёскі Ваган, Вільча, Града, Запроссе, Моршчынавічы, Пясчанікі, Сітніца перададзеныя з падпарадкавання Мікашэвіцкага гарадскога савета ў склад Сінкевіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1996 год — 2432 жыхары, 896 двароў: вёскі Вострава (86 двароў, 221 жыхар), Лутавень (104 двары, 289 жыхароў), Мокрава (270 двароў, 687 жыхароў), Намакрава (30 двароў, 77 жыхароў), Сінкевічы (323 двары, 886 жыхароў), Сітніцкі Двор (83 двары, 272 жыхары), хутар Хобат
- 2009 год — 1944 жыхары[4].
Зноскі
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Лунинецкого района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 10 марта 2017 г. № 256 Архівавана 11 мая 2021. (руск.)
- ↑ Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 350
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7. С. 204