Восаўскі сельсавет (Кобрынскі раён)
Восаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кобрынскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Воса |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 чэрвеня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 647 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Во́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Воса.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Маларыцкага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Кобрынскім раёне. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дзівінскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 647 чалавек[2], з іх 89,0 % — беларусы, 7,1 % — украінцы[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: Барысаўка, Воса, Клятышча, Пералессе.
Зноскі
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 289 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Кобринского района Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.