Аніскавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аніскавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кобрынскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Аніскавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 11 мая 2012
Насельніцтва (2009) 475
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Ані́скавіцкі сельсавет (руск.: Онисковичский сельсовет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Аніскавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 11 мая 2012 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзецкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 475 чалавек[2], з іх 92,6 % — беларусы, 5,3 % — украінцы[3].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 12 населеных пунктаў: Аніскавічы, Выгада, Вялічкавічы, Добрае, Дубіны, Жукі, Забалацце, Залескі, Мелянкова, Соўплі, Старадубцы, Чалішчавічы.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.