Нястанавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:30, 1 снежня 2018, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычны перанос катэгорыі)
Нястанавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Нястанавічы
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2011) 1 108
Часавы пояс Беларускі час
Паштовыя індэксы 223136

Няста́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы раёна.

Адміністрацыйны цэнтр — вёска Вялікія Нястанавічы.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 у складзе Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці шляхам аб’яднання Завішынскага сельсавета, Запольскага сельсавета і вёскі Стрый Крайскага сельсавета[1]. 25 снежня 1962 раён быў скасаваны, сельсавет быў далучаны да Лагойскага раёна. Амаль 30 населеных пунктаў сельсавета спынілі сваё існаванне ў пасляваенны час.

У 2011 г. у склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты:

У 2011 г. насельніцтва сельсавета налічвала 1108 чалавек.

Сельсавет быў скасаваны рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. "Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці"[2].

Населеныя пункты Нястанавіцкага сельсавета адыйшлі ў склад Крайскага сельсавета Лагойскага раёна.

Зноскі