Бяларуцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бяларуцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Алекшыцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
старшыня Лешчанка Алег Паўлавіч
Насельніцтва (2020) 1 235
Плошча 89,73 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223114
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Бяла́руцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Алекшыцы. Размешчаны на паўднёвым захадзе раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Беларучча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудзішчанскага сельсавета[1]. 5 сакавіка 1981 года вёска Беларучча перайменавана ў Бяларучы. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Алекшыцы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 959 чалавек[2], з іх 92,2 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • Аддзяленне «Сямкова» СК «Трайпл Агра».

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Бяларуцкі сельсавет у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь