Знаменкаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Знаменкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Лагойскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Знаменка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 17 снежня 2009
Паштовыя індэксы 223127

Зна́менкаўскі сельсавет[1] (або Зна́менскі сельсавет[2], да 1969 — Падо́нкаўскі сельсавет[3]) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Знаменка. Размяшчаўся на паўднёвым усходзе раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 1924 года створаны ў складзе Лагойскага раёна Менскай акругі. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў вёсцы Косіна. У 1954 годзе цэнтр перанесены ў вёску Падонкі[4].

30 студзеня 1969 года вёска Падонкі была перайменавана ў Знаменку, у сувязі з гэтым сельсавет перайменаваны ў Знаменкаўскі.

17 снежня 2009 года сельсавет быў скасаваны, усе населеныя пункты перададзеныя ў склад Лагойскага сельсавета[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай — Мн.: Тэхналогія, 2003. — С. 51. — 604 с. — ISBN 985-458-054-7.
  2. Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / П. П. Шуба — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — С. 111. — 360 с.
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9. С. 512
  4. Знаменкаўскі сельсавет у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  5. Об изменении административно-территориального устройства Минской области(руск.)  / Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]