Рытанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рытанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Уключае 81 населены пункт[1]
Адміністрацыйны цэнтр Рытань
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
31 сакавіка 2013
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 2 133
Часавы пояс +2
Тэлефонны код 1591
Код аўтам. нумароў 4

Ры́танскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Рытань.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці. 16 ліпеня 1954 сельсавет быў скасаваны[2].

31 сакавіка 2013 года Кемелішкаўскі сельсавет быў перайменаваны ў Рытанскі, у склад якога перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Барані, Белая Вада, Буйкі, Буцюрмы, Варзяны, Вялікія Свіранкі, Гадзілуны, Караняты, Малыя Свіранкі, Падольцы, Паляны, Попішкі, Ясень, хутары Барова, Вартачы, Дудка, Замэчак, Ізары, Камянічнік, Лявелішкі, Марцінова, Патока, Радзі, Ройсцішкі, Таборы — ліквідаванага Падольскага сельсавета[3].

4 сакавіка 2014 года цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Кемелішкі ў вёску Рытань[4]; хутар Патока, які быў перададзены з Падольскага сельсавета, перайменаваны ў Патока Караняцкая[5]; ліквідаваны хутар Талюшаны[6].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Кемелішкаўскага і Падольскага сельсаветаў складала разам 2133 чалавек[7], з іх 84,5 % — беларусы[8].

На 1 лістапада 2017 насельніцтва сельсавета складала 2095 чалавекі[1].

Зноскі

  1. а б РЫТАНСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама (руск.)
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. С. 261
  3. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (руск.)
  4. «Об установлении административного центра Рытаньского сельсовета Островецкого района Гродненской области». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 4 марта 2014 г. № 154 (руск.)
  5. «О переименовании некоторых сельских населенных пунктов Островецкого района Гродненской области». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 4 марта 2014 г. № 155 (руск.)
  6. «Об упразднении сельского населенного пункта Островецкого района». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 4 марта 2014 г. № 156 (руск.)
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.