Трокеніцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трокеніцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Уключае 29 населеных пунктаў (2013)
Адміністрацыйны цэнтр Трокенікі 1
Дата ўтварэння 17 студзеня 1969
Дата скасавання 26 лютага 2013
Насельніцтва (2009) 997
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Тро́кеніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Трокенікі 1.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

17 студзеня 1969 года Быстрыцкі сельсавет быў пераіменаваны ў Трокеніцкі ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці[1].

26 лютага 2013 года сельсавет быў ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Быстрыца, Вайдацішкі, Жарнэлі, Ігнацова, Катлоўка, Кланішкі, Крыжоўка, Ліпкі, Навасады, Падварышкі, Петраполь, Повакша, Раголішкі, Ракішкі, Рудзішкі, Санаклі, Санова, Слабодка, Трокенікі 1, Трокенікі 2, хутары Асіноўка, Валэйкішкі, Даўнарышкі, Жвірблі, Лінамаргі, Люццянова, Міхайлова, Півені, Сымонішкі — перададзеныя ў склад Варнянскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Трокеніцкага сельсавета складала 997 чалавек[3], з іх 87,7 % — беларусы[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]