Шчарчоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шчарчоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Шчарчова
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 867
Шчарчоўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Шчарчо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Шчарчова.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шчэрчаўскі сельсавет у складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шчэрчава. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 15 студзеня 1962 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бродскага сельсавета. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Шчарчоўскі, а яго цэнтр — у Шчарчова.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунткаў) — 867 чалавек[1], з іх 86,2 % — беларусы, 6,6 % — украінцы, 5,8 % — рускія[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.