Роўбіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роўбіцкі селсьавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Роўбіцк
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 7 верасня 2006
Насельніцтва
  • 1 121 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 1

Ро́ўбіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Роўбіцк.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Роўбіцкая. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 11 чэрвеня 1962 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Папялёўскага сельсавета. 7 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сухопальскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 вёсак: Бабінец, Глушэц, Ляўкі, Прыкалесь, Роўбіцк, Хвойнік, Чадзель.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.