Лінаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:28, 7 студзеня 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Лінаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лінава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 814
Лінаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Лінаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лінава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Лінёўскі сельсавет у складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Лінёва (Лінова), пазней Лінава-1. 16 сакавіка 1987 года вёска Лінава-2 злілася з вёскай Лінава-1. 26 лютага 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смалянскага сельсавета, 18 лістапада 2005 года — тэрыторыя скасаванага Бакунскага сельсавета (вёскі Араб’і, Бакуны, Вінец, Занявічы, Концыкі, Кутнявічы, Мікалаевічы, Обеч, Рапяхі, Ткачы)[1]. 29 снежня 2005 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Лінава.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3814 чалавек[2], з іх 89,2 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 4,7 % — украінцы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.