Вадзім Андрэевіч Жучкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзім Андрэевіч Жучкевіч
Дата нараджэння 19 лістапада 1915(1915-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1985(1985-02-28) (69 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера геаграфія, тапаніміка
Месца працы
Навуковая ступень Доктар геаграфічных навук
Навуковае званне Прафесар
Альма-матар
Вядомы як найбуйнейшы тапаніміст і беларусавед
Партыя
Член у
Узнагароды
Медаль «За адвагу»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Вадзім Андрэевіч Жучке́віч (19 лістапада 1915, г.п. Лоеў, Гомельская вобласць — 28 лютага 1985) — беларускі вучоны-географ. Доктар геаграфічных навук (1971), прафесар (1972). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

У 1930 годзе скончыў сямігадовую школу, у 1932 годзе ПТВ. У 1932—1935 гг. працаваў на фабрыцы і вучыўся на рабфаку. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1939 годзе. Працаваў ва ўстановах асветы ва Усходне-Казахастанскай вобласці і Алтайскім краі. У 1940 годзе паступіў у аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1944—1945 гг. на фронце. У 1948 годзе скончыў завочную аспірантуру МДУ. З 1962 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1964 года дацэнт, з 1976 года загадчык кафедры фізічнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў геаграфічнага факультэта.

Навуковая дзейнасць

Займаўся тапанімікай, эканамічнай геаграфіяй. Аўтар «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі» (1974), падручнікаў для школ.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі