Аляксей Фядосавіч Іваноў
Аляксей Фядосавіч Іваноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1913 |
Месца нараджэння | Чачэвічы, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя |
Дата смерці | 30 кастрычніка 1976 (63 гады) |
Грамадзянства | СССР |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | дэндралогія |
Месца працы | Інстытут эксперыментальнай батанікі АН БССР |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | Беларускі лесатэхнічны інстытут |
Прэміі | |
Узнагароды |
Аляксей Фядосавіч Івано́ў[1] (28 сакавіка 1913 — 30 кастрычніка 1976) — вучоны ў галіне дэндралогіі, доктар біялагічных навук (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Чачэвічы Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. У 1946—1948 гг. працаваў дырэктарам Ваўкавыскага лясгаса, 3 1948 г. у Акадэміі навук БССР[2]. У 1969—1975 гг. у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР, загадчык аддзела дрэвавых раслін.
Навуковая дзейнасць
А. Ф. Іванову належаць навуковыя працы па біялогіі і інтрадукцыі дрэвавых раслін на тэрыторыі Беларусі. Адзін са складальнікаў выдання «Інтрадукцыйныя дрэвы і кусты ў Беларускай ССР» (вып. 1—3, 1959—1961 гг.).
Сярод апублікаванага:
- Биология древесных растений, [Текст], под ред. А. Ф. Иванова; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича — Минск: Наука и техника, 1975. — 260, [4] c. — ил.
- Рост древесных растений и кислотность почв, [Текст], Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники; [ред. акад. АН БССР Н. Д. Нестерович] — Минск: Наука и техника, 1970. — 216, [2] с. — ил., табл.
- Отношение древесных растений к влажности и кислотности почвы, [Текст], Институт экспериментальной ботаники АН БССР; [ред. акад. АН БССР П. П. Роговой] — Минск: Наука и техника, 1966. — 231, [1] с.- ил., табл.
Узнагароды
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- медалі
- Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
- ↑ а б Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 570.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 151.
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 570.
Спасылкі
- Иванов Алексей Федосович (руск.) // Сайт Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта
- Іваноў Аляксей Фядосавіч (1913-1976) // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Памерлі 30 кастрычніка
- Памерлі ў 1976 годзе
- Дактары біялагічных навук
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
- Выпускнікі БДТУ
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
- Постаці савецкай батанікі
- Постаці беларускай батанікі