Перайсці да зместу

Мікалай Дзмітрыевіч Несцяровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Дзмітрыевіч Несцяровіч
Дата нараджэння 25 ліпеня 1903(1903-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1984(1984-12-27) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці інжынер-лесавод, батанік
Навуковая сфера батаніка[1], лесаводства[1] і драўняныя расліны[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1955)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Мікалай Дзмітрыевіч Несцяровіч (25 ліпеня 1903, вёска Енцы, Кармянскі раён, Гомельская вобласць — 27 снежня 1984) — беларускі батанік-дэндролаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956), доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).

Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1931). З 1931 года загадчык вучэбна-дасведчаным лясніцтвам, асістэнт Беларускага лесатэхнічнага інстытута, у 1937—1941 гадах вучоны сакратар, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР, з 1946 года загадчык аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута біялогіі АН БССР. У 1956—1969 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН БССР, адначасова загадчык аддзела Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 1969—1973 гадах віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР, у 1973—1975 гадах навуковы кансультант, з 1975 года загадчык аддзела Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Працы па развіцці тэорыі і практыкі ляснога і зялёнага будаўніцтва, вывучэнні біялагічных, марфалагічных і фізіялагічных асаблівасцей росту і развіцця мясцовых і інтрадуцыраваных драўняных раслін у залежнасці ад фактараў навакольнага асяроддзя. Ім выкананы ўнікальныя даследаванні па вывучэнні марфалагічных прыкмет і асаблівасцей насення і пладоў многіх драўняных раслін. Распрацаваў прыроднае раянаванне тэрыторыі Беларусі для мэтаў інтрадукцыі. Дзяржаўная прэмія БССР 1976 за цыкл работ па вывучэнні марфалагічных, фізіялагічных і біялагічных асаблівасцей драўняных раслін.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1973, 1979), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1983), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), Айчыннай вайны I і II ступені (1944, 1945), Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны» (1951), медалямі.

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Акклиматизация древесных растений в зеленом строительстве и лесном хозяйстве Белорусской ССР. Мн.: Изд-во АН БССР, 1950.
  • Плодоношение интродуцированных древесных растений и перспективы разведения их в Белорусской ССР. Мн.: Изд-во АН БССР, 1955.
  • Интродуцированные деревья и кустарники в Белорусской ССР. Вып. 1-3. Мн.: Изд-во АН БССР, 1959-61 (у суаўт.).
  • Плоды и семена лиственных древесных растений. — Мн., 1967 (разам з Ю. Д. Сіроткіным і Н. І. Чакалінскай).
  • Древесные растения и влажность почвы — Мн., 1972. (разам з Т. Ф. Дзяругінай)
  • Интродукционные районы и древесные растения для зеленого строительства в Белорусской ССР. Мн.: Наука и техника, 1982.
  • Бобореко Е. З., Нестерович Н. Д., Орленок Е. И., Чаховский А. А., Шкутко Н. В. Древесные растения Центрального ботанического сада АН БССР. — Минск: Наука и техника, 1982. — 293 с.

Зноскі

  1. а б в Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  • Несцяро́віч Мікалай Дзмітрыевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 535. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Несцяро́віч Мікалай Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 299. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Несцяро́віч Мікалай Дзмітрыевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 13—14. — 599 с., іл. — 10 000 экз.