Аляксей Фядосавіч Іваноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Фядосавіч Іваноў
Дата нараджэння 28 сакавіка 1913(1913-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1976(1976-10-30) (63 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера дэндралогія
Месца працы Інстытут эксперыментальнай батанікі АН БССР
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Дзяржаўная прэмія БССР — 1976

Аляксей Фядосавіч Івано́ў[1] (28 сакавіка 1913 — 30 кастрычніка 1976) — вучоны ў галіне дэндралогіі, доктар біялагічных навук (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Чачэвічы Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. У 1946—1948 гг. працаваў дырэктарам Ваўкавыскага лясгаса, 3 1948 г. у Акадэміі навук БССР[2]. У 1969—1975 гг. у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР, загадчык аддзела дрэвавых раслін.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. Ф. Іванову належаць навуковыя працы па біялогіі і інтрадукцыі дрэвавых раслін на тэрыторыі Беларусі. Адзін са складальнікаў выдання «Інтрадукцыйныя дрэвы і кусты ў Беларускай ССР» (вып. 1—3, 1959—1961 гг.).

Сярод апублікаванага:

  • Биология древесных растений, [Текст], под ред. А. Ф. Иванова; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича — Минск: Наука и техника, 1975. — 260, [4] c. — ил.
  • Рост древесных растений и кислотность почв, [Текст], Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники; [ред. акад. АН БССР Н. Д. Нестерович] — Минск: Наука и техника, 1970. — 216, [2] с. — ил., табл.
  • Отношение древесных растений к влажности и кислотности почвы, [Текст], Институт экспериментальной ботаники АН БССР; [ред. акад. АН БССР П. П. Роговой] — Минск: Наука и техника, 1966. — 231, [1] с.- ил., табл.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998.
  2. 2,0 2,1 Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 570.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]