Гудзевіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:47, 6 лютага 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Гудзевіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мастоўскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гудзевічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 525
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Гудзе́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Гудзевічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 28 жніўня 2013 года ў склад сельсавета з Лунненскага сельсавета перададзена вёска Тоўсцікі[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1525 чалавек[2], з іх 70,6 % — беларусы, 25,7 % — палякі, 2,3 % — рускія[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.