Мікелеўшчынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:28, 8 лютага 2019, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (Artsiom91 перанёс старонку Мікелеўшынскі сельсавет у Мікелеўшчынскі сельсавет не пакінуўшы перасылкі)
Мікелеўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мастоўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мікелеўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 жніўня 2013
Насельніцтва (2009) 687
Плошча 67,94 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Мі́келеўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Мікелеўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Шчучынскага раёна. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мастоўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 687 чалавек[2], з іх 56,2 % — палякі, 41,2 % — беларусы, 2,2 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Мікелеўшчына, вёскі Алешавічы, Баяры, Галынка, Дашкаўцы, Крывулькі, Лапацічы, Цельмукі, Шэўчыкі.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.