Марына Іванаўна Лягенчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Іванаўна Лягенчанка
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1925(1925-06-28) (98 гадоў)
Месца нараджэння Казань
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Бацька Іван Сяргеевіч Лягенчанка
Род дзейнасці урач, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера педыятрыя
Месца працы Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Казанскі медыцынскі інстытут, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Васіль Антонавіч Лявонаў
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Марына Іванаўна Ляге́нчанка[1] (нар. 28 чэрвеня 1925)— вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1992). Заслужаны ўрач БССР (1971).

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Казань. Бацька — Іван Сяргеевіч Лягенчанка. У 1943 годзе скончыла сярэднюю школу. У 1943—1944 гг. вучылася ў Казанскім медыцынскім інстытуце, у 1948 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут і працавала ў ім. У 1948—1951 гг. аспірант кафедры дзіцячых хвароб, у 1951—1968 гг. асістэнт. У 1954 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Микроэлементы (медь, цинк) в крови детей при ревматизме». У 1968—1970 гг. дацэнт, у 1970—1992 гг. загадчык кафедрай дзіцячых хвароб лячэбнага факультэта Мінскага медыцынскага інстытута, у 1992—1993 гг. — прафесар. У 1978 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Деятельность сердца и особенности регионарного кровообращения при пневмонии у детей раннего возраста».


Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.

Літаратура

Спасылкі