Перайсці да зместу

Іван Сяргеевіч Лягенчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Сяргеевіч Лягенчанка
Дата нараджэння 10 лютага 1897(1897-02-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1984(1984-05-09) (87 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Марына Іванаўна Лягенчанка
Род дзейнасці гінеколаг, акушэр
Месца працы Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Іван Сяргеевіч Ляге́нчанка[1] (10 лютага 1897 — 9 мая 1984) — акушэр-гінеколаг, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт (1951). Заслужаны ўрач БССР (1956).

Нарадзіўся ў вёсцы Крывая (зараз у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1923 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. У 1945—1968 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў. У 1945—1952 гг. акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя БССР.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1947 годзе абгрунтаваў і ўкараніў у практыку метад ажыўлення нібыта памерлых нованароджаных, які ўвайшоў ва ўсе кіраўніцтва па акушэрстве і гінекалогіі як у СССР, так і за мяжой, і дазволіў знізіць смяротнасць нованароджаных, якія нарадзіліся ў стане асфіксіі, з 20—25 % да 2,8—4 %[2].

Сярод апублікаванага:

  • Физиологический метод оживления мниоумерших новорожденных // Акушерство и гинекология. 1947. № 4.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  2. Зала славы БелМАПА Архівавана 15 сакавіка 2014. (руск.)