Марына Іванаўна Лягенчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марына Іванаўна Лягенчанка
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1925(1925-06-28) (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Іван Сяргеевіч Лягенчанка
Род дзейнасці урач, педыятр
Навуковая сфера педыятрыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Васіль Антонавіч Лявонаў
Узнагароды і прэміі

Марына Іванаўна Ляге́нчанка[1] (нар. 28 чэрвеня 1925)— вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1992). Заслужаны ўрач БССР (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Казань. Бацька — Іван Сяргеевіч Лягенчанка. У 1943 годзе скончыла сярэднюю школу. У 1943—1944 гг. вучылася ў Казанскім медыцынскім інстытуце, у 1948 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут і працавала ў ім. У 1948—1951 гг. аспірант кафедры дзіцячых хвароб, у 1951—1968 гг. асістэнт. У 1954 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Микроэлементы (медь, цинк) в крови детей при ревматизме»[2]. У 1968—1970 гг. дацэнт, у 1970—1992 гг. загадчык кафедрай дзіцячых хвароб лячэбнага факультэта Мінскага медыцынскага інстытута, у 1992—1993 гг. — прафесар. У 1978 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Деятельность сердца и особенности регионарного кровообращения при пневмонии у детей раннего возраста»[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. І. Лягенчанка належаць навуковыя працы па пульманалогіі і кардыялогіі дзяцей ранняга ўзросту. Распрацавала і ўкараніла ў практыку шэраг методык даследавання дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм. Аўтар больш за 50[2] навуковых прац. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 5 кандыдацкіх дысертацый[2].

Сярод апублікаванага:

  • Медь и цинк в крови у детей в остром периоде ревматизма, 1955.
  • Нарушение содержания меди и цинка в крови детей в межприступном периоде ревматизма, 1956.
  • Состояние сердечно-сосудистой системы при пневмонии у детей раннего возраста // Здравоохранение Белоруссии, 1980, № 7.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]