Нікандар Мядзейка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікандар Мядзейка
Сцяг2-і Прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады
1977 — 1987
Папярэднік Радаслаў Астроўскі
Пераемнік Міхась Зуй

Нараджэнне 28 жніўня 1914(1914-08-28)
в. Панькі (Іўеўскі раён), Гродзенская губерня, Расійская імперыя
Смерць 1987(1987)
Месца пахавання Беларускія могілкі (Саўт-Рывер), ЗША
Член у
Адукацыя настаўніцкая семінарыя ў Барунах
віленская гімназія
універсітэт UNRRA
Прафесія настаўнік
інжынер меліярацыі
Дзейнасць палітык
Месца працы

Нікандар Мядзейка (28 жніўня 19141987) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, другі прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 28 жніўня 1914 г. у в. Панькі Гродзенскай губерні ў Расійскай імперыі. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Барунах. Скончыў гімназію ў Вільні. Служыў у польскім войску.

Пасля пачатка савецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну працаваў настаўнікам у Маладзечне. Па прыходзе немцаў прадоўжыў працаваць настаўнікам, а таксама працаваў у структурах Беларускай народнай самапомачы. Паводле ўспамінаў Алеся Змагара, Нікандар Мядзейка быў прызначаны на пасаду лідскага акруговага школьнага інспектара, але там доўга не прабыў і вярнуўся назад у Мінск, «ратуючы ад польскіх тэрарыстаў сваё жыццё», а на яго месца прызначылі Міколу Дзямідава.[1]

З 1944 г. — на эміграцыі. Скончыў універсітэт UNRRA з дыпломам інжынера меліярацыі. У 1948 г. з сям'ёй пераехаў у Францыю, дзе перажываў вельмі цяжкае фінансавае становішча.

У 1954 г. пераехаў у ЗША, дзе пасяліўся ў Нью-Брансуіку. Браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. У тым жа годзе быў выбраны віцэ-прэзідэнтам БЦР. У 1977, пасля смерці першага прэзідэнта БЦР Радаслава Астроўскага, быў абраны прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады.

Памёр у 1987 г. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.

Зноскі

Спасылкі