Алесь Змагар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алесь Змагар
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Аляксандр Хведаравіч Яцэвіч
Псеўданімы: А. Валошка,
Дата нараджэння: 1 кастрычніка 1903(1903-10-01)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1995
Месца смерці:
Жонка: Валя
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, празаік, драматург, перакладчык
Валодае мовамі: беларуская
Мова твораў: беларуская

Алесь Змага́р (сапр.: Аляксандр Хведаравіч Яцэвіч; 1 кастрычніка 1903, в. Цароўка, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер вёска Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 1995, Фларыда, ЗША) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Брат (па маці) пісьменніка Янкі Золака (А. Даніловіча). Пасля сканчэння народнай школы ў 1914 прадоўжыў вучобу ў Слуцкай класічнай гімназіі. Друкаваў вершы ў гімназічным часопісе «Прамень». У лістападзе 1920 разам з бацькам удзельнічаў у Слуцкім паўстанні, за што бацька быў расстраляны бальшавікамі, а сам Змагар асуджаны на 2 гады зняволення. Уцёк з месца зняволення. Прыехаў у Мінск. Дзякуючы дапамозе пісьменніка Р. Мурашкі Змагару ўдалося пазбегнуць пераследу ўладаў. У 1925—30 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні МВПІ. Пасля сканчэння вучобы настаўнічаў на станцыі Радашковічы. У часы нямецкай акупацыі працаваў журналістам у рэдакцыі «Беларускай газеты». Потым настаўнічаў, быў інспектарам беларускіх школ у Радашковіцкім, Лідскім, Шчучынскім паветах. Як паэт і публіцыст актыўна выступаў на старонках друку. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (27.6.1944, Мінск). У 1944 годзе выехаў з Беларусі. Жыў у Аўстрыі, дзе браў удзел у арганізацыі беларускіх школ. З 1949 года ў Францыі, уваходзіць у склад Рады БНР[1], выконвае абавязкі першага сакратара Рады БНР, кіраўніка французкай секцыі Рады.[2] Узначальваў эмігранцкую арганізацыю «Беларускі вызвольны рух»; удзельнічаў у выданні часопіса «Баявая ўскалось» і «За волю». У 1956 эміграваў у ЗША. Жыў у Кліўлендзе, дзе выдаваў газету «Незалежная Беларусь». Быў старшынёй Галоўнай управы Беларускага вызвольнага руху. Апошнія гады правёў у Фларыдзе.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Вызвольныя шляхі = The paths of liberation. — Кліўленд: выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1965. — 63 с.
  • Да згоды: Вершы = To an agreement: Byelorussian Verses. — Кліўленд: выдавецтва Літаратурнай Сустані «Баявая Ўскалось», 1962. — 64 с.
  • Да згоды: Вершы. [Выд. 2]. — Кліўленд: выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1962. — 63 с.
  • Дзень Маці: П'еска. — Кліўленд, 1964. — 5 с.
  • Змагарны шлях. — [Кліўленд, 1962]. — 3 с.[3]
  • Лесавіка: Апавяданьні. — Клевэланд: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1973. — 65 с.
  • Мае ўспаміны. — ЗША: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1985. — 128 с.
  • Рэпка: Казачны абразок. — Лінц, 1946. — 19 с.
  • Случчакі: Апавяданьне. — Зальцбург, Аўстрыя: выданьне аўтара, 1947. — 24 с.
  • Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 1. Край дзіваў, сьпеваў і красы: 1 st Part. St. Petersburg. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1986. — 366 с.
  • Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 2. Незалежнасьць = Independence. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1988. — 398 с.
  • Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 3. Да зброі = With Arm. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1986. — 338 с.
  • Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 4. Пад сьцягам Пагоні. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1986. — 346 с.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Блаславі, матуля! // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1962. — № 4. — сьнежань. — С. 28—30.
  • Вершы // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1960. — № 1. — С. 23—28; 1960. — № 2. — чэрвень. — С. 27.
  • Вершы // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1965. — № 7. — С. 30.
  • Два вершы // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1979. — № 23. — С. 5.
  • І было ўвосень / А. Валошка // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1961. — № 2. — сьнежань. — С. 13
  • Лесавікі // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1961. — № 2. — чэрвень. — С. 21—26, 28.
  • Мітрапаліт Андрэй і вуніяты / А. Яцэвіч // Беларускі Голас. — 1982. — № 305. — С. 3.
  • Над магілай // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1964. — № 6. — С. 26.
  • На лекцыі беларускае літаратуры ў БДУ ў 1929 годзе // Моладзь. — 1952. — № 27. — С. 3—5.
  • Папугай // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1963. — № 5. — С. 20.
  • Песьня // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1965. — № 8. — С. 33.
  • Смуткам плешчуць хвалі // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1962. — № 4. — сьнежань. — С. 11.
  • То быў млаўны дваццаты год // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1961. — № 2. — сьнежань. — С. 19.
  • Харватка // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1967—1968. — № 10—11ю — сьнежань—сакавік. — С. 14.
  • Янг Пунг // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1979. — № 23. — С. 19.

Песні на вершы Алеся Змагара[правіць | правіць зыходнік]

Бард Андрэй Мельнікаў частку песень альбома "Песьні выгнаньня" напісаў на вершы Алеся Змагара.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі