Абрам Іосіфавіч Міхельсон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абрам Іосіфавіч Міхельсон
Дата нараджэння 4 сакавіка 1902(1902-03-04)
Месца нараджэння Мінск
Дата смерці 23 сакавіка 1971(1971-03-23) (69 гадоў)
Месца смерці Мінск
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хірургія, уралогія, нефралогія
Месца працы Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Башкірскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Узнагароды
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Абрам Іосіфавіч Міхельсо́н[1] (4 сакавіка 1902, Мінск23 сакавіка 1971, Мінск) — вучоны, хірург і уролаг, доктар медыцынскіх навук (1956), прафесар (1960), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. У 1928 годзе скончыў медыцынскі факультэт[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на Негарэльскім ўрачэбным участку і ў Койданаўскай раённай бальніцы (Мінская вобласць)[2]. У 1931—1941 і 1945—1958 гг. у Мінскім медыцынскім ўніверсітэце, у 1941—1944 гг. у Башкірскім медыцынскім інстытуце[2]. У 1958—1971 гг. А. І. Міхельсон на пасадзе загадчыка кафедрай уралогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

19 сакавіка 1971 г. быў зверскі расстраляны ў час прыёму хворых ў паліклініцы Мінскай абласной бальніцы[2]. Памёр 23 сакавіка 1971 г. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[2].

Навуковая дзейнасць

А. І. Міхельсону належаць навуковыя працы хірургіі, уралогіі, нефралогіі. Займаўся распрацоўкай метадаў дыягностыкі і лячэння прыроджаных захворванняў органаў мочапалавой сістэмы. Аўтар аперацыі пузырна-кішэчнага сувусця, выкарыстоўваемай у практыцы лячэння хворых на прыроджаныя анамаліі мачавога пузыра.

Сярод апублікаванага:

  • Методика исследования урологических больных. 2 изд. — Мн., 1955.;
  • Оперативное лечение недержания мочи на почве врождённых аномалий мочевой системы. — Мн., 1957.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі