Уладзімір Аляксандравіч Ганскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксандравіч Ганскі
Дата нараджэння 2 снежня 1986(1986-12-02) (37 гадоў)
Месца нараджэння Наваполацк
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка, гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (2021) і кандыдат гістарычных навук (2020)
Навуковае званне
Альма-матар Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Марыя Ігараўна Фляйчук і Ірына Іванаўна Калачова

Уладзімір Аляксандравіч Ганскі (2 снежня 1986, г. Наваполацк Віцебскай вобл.[1]) — беларускі эканаміст, гісторык, краязнавец, кандыдат эканамічных навук[2].

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Наваполацку, пэўны час жыў у Верхнядзвінску. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымаўшы кваліфікацыю гісторыка, выкладчыка гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Паралельна атрымаў кваліфікацыю эканаміста-менеджэра. Дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне нацыянальнай гаспадаркай" абараніў у 2015 годзе у Львоўскім гандлёва-эканамічным універсітэце. Тэма дысертацыі: "Механізм функцыянавання нацыянальнага рынку турыстычных паслуг (на прыкладзе Рэспублікі Беларусь)". У розны час выкладаў на спартыўна-педагагічным і фінансава-эканамічным факультэтах Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[3][4], у Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, на факультэце эканомікі і бізнесу Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці[5] і інш. Стажыраваўся ў вышэйшых навучальных установах і навуковых арганізацыях у Чэхіі, Польшчы, Літве і інш.

Навуковая дзейнасць

Вядомы як турызмолаг[6], займаецца пытаннямі тэорыі, гісторыі, эканомікі і арганізацыі турызму, пытаннямі кіравання, камерцыялізацыі і выкарыстання ў гаспадарчай дзейнасці аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, устойлівага развіцця. Займаецца краязнаўчым вывучэннем паўночнай і паўночна-заходняй Беларусі, пытаннямі трансгранічнага супрацоўніцтва, кластарызацыі, міжнародных бізнес-камунікацый і інш.

Аўтар каля 200 навуковых публікацый, у тым ліку больш за 10 манаграфій, вучэбна-метадычных выданняў, артыкулаў у беларускіх і замежных навуковых часопісах, выданнях індэксаваных у базе Web of Science і інш. Арганізатар і суарганізатар шматлікіх міжнародных навуковых і навукова-практычных канферэнцый, прысвечаных пытанням эканомікі, устойлівага развіцця, гісторыі, культурнай спадчыны, краязнаўства і інш.

Узнагароды

  • прэмія Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта ў галіне інавацый і навуковай дзейнасці[7] (2016)
  • грамата Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2014)
  • прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта таленавітым маладым навукоўцам (2013)
  • прэмія Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску за лепшую навуковую працу, прысвечаную польскай праблематыцы (2009)

Бібліяграфія

  • Мировой рынок туристических услуг: интеграция Беларуси в глобальное туристическое пространство / В.А. Ганский. – Новополоцк, 2014.
  • Туризм в Западной Беларуси (1921-1939 гг.) / В.А. Ганский. - Даугавпилс, 2017.
  • Бизнес и предпринимательство в условиях современной экономики: организационные, управленческие и финансовые аспекты устойчивого развития / под науч. ред. В.А. Ганского, В.Л. Цыбовского. - Минск, 2018.
  • International economic relations and prospects for national development: contemporary challenges and solutions / ed. by M. Fleychuk, U. Ganski [et al.]. - Daugavpils, 2018.
  • Управление бизнесом и предпринимательская деятельность в новых условиях научно-технологического развития / под ред. В.Л. Цыбовского, В.А. Ганского. - Минск, 2019.
  • The balanced development of national economy under the conditions of modern world transformations / ed. by M. Fleychuk, U. Ganski [et al.]. - Daugavpils, 2019.

Зноскі