Ірына Іванаўна Калачова
Ірына Іванаўна Калачова | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | Поразава, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць, БССР |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта, гісторык, этнолаг |
Навуковая сфера | гісторыя, этналогія |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў |
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Іванавіч Лакотка |
Вядомыя вучні | Уладзімір Аляксандравіч Ганскі |
Ірына Іванаўна Калачова (нар. 7 кастрычніка 1958 у г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.[1]) — беларускі гісторык, этнолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1980 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, у 2007 годзе — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Мае магістарскую ступень у галіне псіхалогіі, навуковае званне дацэнта ў галіне педагогікі.
Працавала на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, Беларускім дзяржаўным універсітэце і інш.
У 2004-2007 гадах — загадчык кафедры міжнароднага супрацоўніцтва і сацыяльных камунікацый, кафедры маладзёжнай палітыкі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.
У 2007-2009 гадах вучылася ў дактарантуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія, антрапалогія». Абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Этнакультурныя працэсы ў гарадской сям'і беларусаў у апошняй трэці XX — пачатку XXI стагоддзяў».
У 2010-2011 гадах — першы прарэктар Рэспубліканскага інстытута павышэння кваліфікацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
З 2013 года — галоўны рэдактар зборніка навуковых артыкулаў «Сучасная моладзь і грамадства» (навуковае спецыялізаванае выданне па сацыялагічных навуках і культуралогіі).
У 2019-2020 гадах з'яўлялася загадчыкам кафедры сацыяльнай камунікацыі факультэта філаофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
17 лістапада 2021 года Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў ёй навуковае званне прафесара па спецыяльнасці «Гісторыя»[2].
З'яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і навукова-метадычных артыкулаў, 5 вучэбных дапаможнікаў і 2 манаграфій. Падрыхтавала 1 кандыдата навук, кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]- Тэарэтычныя і прыкладныя аспекты сацыяльных камунікацый;
- Даследаванне працэсаў камунікатыўнай адукацыі, прафесійнай камунікацыі, публічнай камунікацыі;
- Этналагічныя і этнасацыялагічныя даследаванні сям'і і шлюбу;
- Камунікацыйныя праблемы ўзаемадзеяння пакаленняў;
- Міжкультурныя камунікацыі і полікультурная адукацыя моладзі;
- Сацыяльныя тэхналогіі ў прафілактыцы асацыяльных з'яў, пагроз і рызык.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Калачова, І.І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання: этнапедагагічная спадчына народаў Беларусі / І.І. Калачова. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 1999. – 179 с.
- Калачова, І.І. Ад добрага кораня - добры парастак : этнапед. традыцыі беларусаў у выхаванні дзяцей: дапам. для педагогаў дашк. устаноў / І.І. Калачова. – Мінск : НМЦэнтр, 1999. – 124 с.
- Социальная педагогика: опыт слов.-справ. / под общ. ред. И.И. Калачёвой, Я.Л. Коломинского, А.И. Левко. – Минск, 2000.
- Калачёва, И.И. Молодёжь и поликультурное образование в высшей школе Беларуси: пособие для адм.-упр. кадров высш. шк. / И.И. Калачёва. – Минск: Тесей, 2003. – 158 с.
- Словарь социального педагога и социального работника / под общ. ред. И.И. Калачёвой [и др.]. - 2-е изд. - Минск, 2003.
- Калачёва, И.И. Семья в современном белорусском обществе: реалии и перспективы развития / И.И. Калачёва. – Минск: Респ. ин-т высш. шк., 2008. - 77 с.
Зноскі
- ↑ Биография: Калачёва Ирина Ивановна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2016. Праверана 21 жніўня 2016.
- ↑ По результатам экспертизы в Президиуме ВАК 17 ноября 2021 года присвоено ученое звание профессора... Архівавана 17 лістапада 2021.