Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі
| Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі | |
|---|---|
| | |
| | |
| Міжнародная назва | Belarusian State Academy of Communications |
| Заснаваны | 11 мая 1993 |
| Тып | Дзяржаўны |
| Рэктар | Андрэй Алегавіч Зяневіч |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Юрыдычны адрас | 220096, г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 8/2 |
| Сайт | bsac.by |
Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі — вышэйшая навучальная ўстанова Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у Мінску.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана 11 мая 1993 года шляхам аб’яднання Мінскага філіяла Ленінградскага электратэхнічнага інстытута сувязі імя праф. М. А. Бонч-Бруевіча, Мінскага і Віцебскага электратэхнікумаў сувязі і Рэспубліканскага цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў галіны сувязі.
Згодна з загадам Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь 26 чэрвеня 2001 года навучальная ўстанова стала называцца ўстановай адукацыі «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі».
У адпаведнасці з загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 7 кастрычніка 2015 года навучальная ўстанова стала называцца ўстановай адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі»[1].
9 чэрвеня 2015 года Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі» быў перайменаваны ў Віцебскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» і стаў адасобленым падраздзяленнем УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт электрасувязі
Факультэт электрасувязі, створаны ў 1996 годзе, праводзіць падрыхтоўку студэнтаў, выкарыстоўваючы двухузроўневую сістэму адукацыі. На этапе першага ўзроўню навучэнцы атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, а на этапе другога ўзроўню — вышэйшую.
- Факультэт інжынірынгу і тэхналогій сувязі (ФІТС)
Да 2014 года насіў назву Факультэт эканомікі і пошты (ФЭП)
- Факультэт павышэння кваліфікацыі і перыпадрыхтоўкі кадраў (ФПКПК)
- Факультэт завочнай і дыстанцыйнай адукацыі (ФЗДА)
- Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі (ФДП)
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- 1993—2009 — Міхал Аляксеевіч Баркун
- з 2009 — Андрэй Алегавіч Зяневіч
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пра каледж Архівавана 5 верасня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі- bsac.by — афіцыйны сайт