Смілавіцкая мячэць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:51, 12 студзеня 2020, аўтар Паўлюк Шапецька (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Славутасць |Тып = Мячэць |Беларуская назва = Смілавіцкая мячэць |Арыгінал...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Мячэць
Смілавіцкая мячэць
Смілавіцкая мячэць
Смілавіцкая мячэць
53°44′06″ пн. ш. 28°00′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Смілавічы
Канфесія Іслам
Тып будынка Мячэць
Дата пабудовы 1996
Map

Смілавіцкая мячэць — мячэць у гарадскім пасёлаку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Пасяліліся татары ў Смілавічах больш за 600 гадоў таму. Першая вядомая мячэць у мястэчку дзейнічала ў 1880-х гадах. У 1930 годзе была разбурана[1]. Новая мячэць была адкрыта ў 1996 годзе. Была пабудавана намаганнямі Ібрагіма Барысавіча Канапацкага, выхадца Смілавічаў, вядомага грамадскага і навуковага дзеяча, былога намесніка муфтыя мусульманаў Беларусі[2].

Будынак пабудаваны з белай цэглы, які вянчае купал з паўмесяцам[3]. На сценах мячэці напісаны цытаты з Карана на арабскай мове.

Сучасная татарская абшчына ў Смілавічах налічвае больш за сто сем’яў.

Імамы

  • Руслан Абу Ахмад[4].

Зноскі

Спасылкі