Перайсці да зместу

Мінская мячэць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мячэць
Мінская мячэць
Мінская мячэць
Мінская мячэць
53°54′39″ пн. ш. 27°32′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія Іслам
Тып будынка Мячэць
Дата заснавання 1901
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Дата скасавання 1962
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінская мячэць — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя, разбурана пры пракладцы Паркавай магістралі (цяпер праспект Пераможцаў).[1][2]

Першая драўляная мячэць з’явілася ў раёне населеным татарамі (пазней называўся Татарскім канцом) у Менску ў 1599 годзе. У пачатку ХХ стагоддзя на месцы драўлянага ўзведзены мураваны будынак, разбураны ў 1962 годзе падчас будаўніцтва гасцініцы «Юбілейная»[1]. Каля мячэці быўмізар, таксама знішчаны ў 1960-х гадах.

У лістападзе 1997 года, калі адзначалася 600-годдзе татарскага асадніцтва на беларускіх землях, адбылося сімвалічнае ўсталяванне каменю ў падмурак новага будынка мячэці ў іншым месцы (скрыжаванне вуліц Грыбаедава і Татарскай). Фундатарам выступіла дабрачынная арганізацыя з Саудаўскай Аравіі — «Rabbita». Адкрыццё новага будынка мячэці адбылося 11 лістапада 2016 года[2].

Зноскі

  1. а б Bielarus Info. www.nn.by. Праверана 19 лістапада 2025.
  2. а б На адкрыцці мячэці ў Мінску Лукашэнка пацалаваў Каран . Наша Ніва (11 лістапада 2016). Праверана 19 лістапада 2025.