Крэўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смаргонскі раён
Уключае 66 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Крэва
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 386
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Крэ́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Крэва.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ардашынскага сельсавета, 11 лютага 1972 года — частка скасаванага Стрыпунскага сельсавета, 25 чэрвеня 2008 года — тэрыторыя скасаванага Ардашынскага сельсавета (23 населеныя пункты: вёскі Ардашы, Арляняты, Балобаны, Баярск, Біцяняты, Вішнёўка, Вярэбушкі, Гейлешы, Каранды, Качаны, Копцевічы, Круглянка, Куты, Малявічы, Мілэйкава, Навасёлкі, Пераходы, Равок, Труханава, Чатыркі, хутары Асманоўка, Вішнёўка, Галавацішкі)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2386 чалавек[2], з іх 96,5 % — беларусы, 1,6 % — палякі, 1,3 % — рускія[3].


Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.