Перайсці да зместу

Герб Жыткавічаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:05, 7 красавіка 2020, аўтар Паўлюк Шапецька (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Герб Жыткавічаў
Дэталі
Зацверджаны 20 ліпеня 2000
Шчыт
іспанскі
Заснаванне 20 ліпеня 2000 
Аўтар герба Андрэй Аркадзевіч Шпунт
Мастак Андрэй Аркадзевіч Шпунт

Герб Жыткавічаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Жыткавічы Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 20 ліпеня 2000 года № 19.

У чырвоным полі іспанскага шчыта срэбны хвалісты пояс, над якім срэбная раздвоеная ўнізе страла, перасечаная крыжам.

Рашэнне аб зацвярджэнні герба горада Жыткавічы было прынята Жыткавіцкім раённым выканаўчым камітэтам ад 3 красавіка 2000 года № 251, аб сцягу горада Жыткавічы і Жыткавіцкага раёна — 9 жніўня 2010 года № 1003. Аўтар герба А. А. Шпунт[1].

Зноскі