Baskin-Robbins

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:32, 11 красавіка 2020, аўтар Witrusman (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Кампанія |назва = Baskin-Robbins |лягатып = |тып = даччынае прадпрыемств...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Baskin-Robbins
Тып даччынае прадпрыемства
Заснаванне 1945
Заснавальнікі Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле (1913—1967), Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле (1917—2008)
Размяшчэнне
  • Кантон[d]
Ключавыя постаці Найджэл Трэвіс
Галіна грамадзкае харчаваньне
Прадукцыя марозіва, пірог
Аўдытар Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле (Бостан, шт. Масачусэтс)
Дэвіз 31 смак
Матчына кампанія Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле (Кэнтан)
Сайт baskinrobbins.com

«Baskin-Robbins» — амерыканскі вытворца марозіва, заснаваны ў 1945 г. у Глендэйле (штат Каліфорнія). У 1967 г. «Аб’яднаная фруктовая кампанія»  (англ.) (Бостан, шт. Масачусэтс) выкупіла прадпрыемства ў заснавальнікаў. У 1974 г. англійскі вытворца харчавання «Джозэф Лаянз і кампанія»  (англ.) (Лондан) перакупіў прадпрыемства. 26 ліпеня 2005 г. францускі вытворца напояў «Пэрно Рыкар»  (фр.) (Парыж) набыў Baskin-Robbins у складзе матчынага прадпрыемства «Данкін-Брэнды» (Кэнтан, шт. Масачусэтс), якое 1 сакавіка 2006 г. перапрадаў тром амерыканскім прадпрыемствам — «Бэйн-Капітал»  (англ.) (Бостан), «Карлайл-Груп»  (англ.) (Вашынгтон) і «Томас Лі»  (англ.) (Бостан). На 2016 год ад заснавання на прадпрыемстве стварылі больш за 1000 смакаў, зь якіх 31 прапануецца штодня і мяняецца кожны дзень месяца. На 26 снежня 2015 году налічвалася 7607 кавярняў пад таварным знакам «Баскін-Робінс», зь іх 2503 (32,9%) у ЗША[1]. На 2016 г. 5104 замежныя кавярні знаходзіліся ў 18 дзяржавах Азіі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аман, Бахрэйн, В’етнам, Емен, Інданезія, Катар, Індыя, Кітай, Кувейт, Ліван, Малайзія, Паўднёвая Карэя, Саудаўская Аравія, Сінгапур, Тайвань, Тайланд, Японія), 7 дзяржавах Амерыкі (Гандурас, Дамініканская Рэспубліка, Калумбія, Канада, Мексіка, Панама, Эквадор), 5 дзяржавах Еўропы (Вялікабрытанія, Іспанія, Нідэрланды, Партугалія, Расія), Аўстраліі і Эгіпце[2].

Зноскі

  1. Найджэл Трэвіс (28 сакавіка 2016). "Справаздача «Данкін-Брэнды» за 2015 год" (PDF) [англійская]. «Данкін-Брэнды». Праверана 4 чэрвеня 2016.
  2. "Міжнароднасьць" [англійская]. «Баскін-Робінс». 2016. Праверана 4 чэрвеня 2016.

Спасылкі