Baskin-Robbins
Baskin-Robbins | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | даччынае прадпрыемства |
Заснаванне | 1945 |
Заснавальнікі | Бtрт Баскін(англ.) бел. (1913—1967), Ірвін Робінз(англ.) бел. (1917—2008) |
Размяшчэнне | Кэнтан(англ.) бел. (акруга Норфалк(англ.) бел., штат Масачусетс, ЗША) |
Ключавыя постаці | Найджэл Трэвіс |
Галіна | грамадскае харчаванне |
Прадукцыя | марожанае, пірог |
Аўдытар | «КПМГ»(англ.) бел. (Бостан, шт. Масачусетс) |
Дэвіз | 31 смак |
Матчына кампанія | «Dunkin’ Brands»(англ.) бел. (Кэнтан) |
Сайт | baskinrobbins.com |
«Baskin-Robbins» — амерыканскі вытворца марожанага, заснаваны ў 1945 годзе ў Глендэйле (штат Каліфорнія). У 1967 годзе «Аб’яднаная фруктовая кампанія»(англ.) бел. (Бостан, штат Масачусетс) выкупіла прадпрыемства ў заснавальнікаў. У 1974 годзе англійскі вытворца харчавання «Джозеф Лаянз і кампанія»(англ.) бел. (Лондан) перакупіў прадпрыемства. 26 ліпеня 2005 года французскі вытворца напояў «Pernod Ricard»(фр.) бел. (Парыж) набыў «Baskin-Robbins» у складзе матчынага прадпрыемства «Dunkin’ Brands» (Кэнтан, шт. Масачусетс), якое 1 сакавіка 2006 года перапрадаў тром амерыканскім прадпрыемствам — «Бэйн-Капітал»(англ.) бел. (Бостан), «Карлайл-Груп»(англ.) бел. (Вашынгтон) і «Томас Лі»(англ.) бел. (Бостан). На 2016 год ад заснавання на прадпрыемстве стварылі больш за 1000 смакаў, з якіх 31 прапануецца штодня і мяняецца кожны дзень месяца. На 26 снежня 2015 года налічвалася 7607 кавярняў пад таварным знакам «Баскін-Робінс», з іх 2503 (32,9 %) у ЗША[1]. На 2016 год 5104 замежныя кавярні знаходзіліся ў 18 дзяржавах Азіі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аман, Бахрэйн, В’етнам, Емен, Інданезія, Індыя, Катар, Кітай, Кувейт, Ліван, Малайзія, Паўднёвая Карэя, Саудаўская Аравія, Сінгапур, Тайвань, Тайланд, Японія), 7 дзяржавах Амерыкі (Гандурас, Дамініканская Рэспубліка, Калумбія, Канада, Мексіка, Панама, Эквадор), 5 дзяржавах Еўропы (Вялікабрытанія, Іспанія, Нідэрланды, Партугалія, Расія), Аўстраліі і Егіпце[2].
Зноскі
- ↑ Найджэл Трэвіс. Справаздача «Dunkin’ Brands» за 2015 год(англ.) , «Dunkin’ Brands» (28 сакавіка 2016). Праверана 4 чэрвеня 2016.
- ↑ Міжнароднасьць(англ.) , «Баскін-Робінс» (2016). Праверана 4 чэрвеня 2016.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Baskin-Robbins
- Афіцыйны сайт Baskin-Robbins (англ.)