Джон Кларк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Кларк
англ.: John Clark
Дата нараджэння не пазней за 1775
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1826
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Гомель
Архітэктурны стыль класіцызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Кларк[1] (англ.: John Clark) — беларускі архітэктар і будаўнік першай паловы XIX стагоддзя. Па паходжанні англічанін, адзін з нямногіх дойлідаў пачатку ХIХ стагоддзя, якія пастаянна працавалі ў Беларусі[2]. Прадстаўнік архітэктуры класіцызму.

Біяграфія

Прыезд у Беларусь

У 18001826 гг. жыў і працаваў у Гомелі па запрашэнні князя М. П. Румянцава, які запрасіў Кларка, верагодна, непасрэдна з Англіі, плануючы выкарыстоўваць яго для задуманага будаўніцтва ў сваёй беларускай вотчыне. Запрашэнне іншаземнага майстра для Румянцава не цяжка было зрабіць, калі ўлічыць, што падчас знаходжання ў Франкфурце-на-Майне ён выконваў абавязак «шукаць і адбіраць для працы ў Расіі замежнікаў, якія валодаюць тэхнічнымі пазнаннямі»[3].

Жыццё ў Гомелі

Джон Кларк быў запрошаны Мікалаем Румянцавым для перабудовы Палаца Паскевічаў у Гомелі і для шырока задуманага будаўніцтва ў румянцаўскай беларускай вотчыне, але застаўся ў горадзе і жыў тут амаль 30 гадоў да 1826 года[2].

Кларк жыў і працаваў у Гомелі больш за трыццаць гадоў, меў сям’ю. Свой вопыт перадаваў дойлідам Івану Дзьячкову і Івану Аднасумаву[4]. Пасля пераходу маёнтка да Паскевічаў у горадзе пражывала ўдава англійскага архітэктара[2].

Творчасць

У ходзе перапланіроўкі і рэканструкцыі Палаца Паскевічаў, якая прайшла з 1800 па 1805 гады, Кларк злучыў службовыя флігелі з галоўным будынкам галерэямі, упрыгожанымі порцікамі іанічнага ордэра[5].

Кларк не толькі перабудаваў палац Румянцава, але таксама рэалізаваў праект Петрапаўлаўскага сабора (1808—1824), Мікалаеўскага храма ў вёсцы Старая Волатава блізу Гомеля (1805) і першай у Расійскай імперыі ланкастэрскай школы (1818; цяпер — корпус абутковай фабрыкі)[2]. Джон Кларк таксама пабудаваў бальніцу (1819 — не захавалася) і касцёл (1818 г — не захаваўся).

У будынку летняга дома М. П. Румянцава, пабудаваным па праекце Джона Кларка з 1880 года ў будынку размяшчалася духоўная семінарыя. Зараз у будынку размешчаны вучэбны корпус Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Творы

Петрапаўлаўскі сабор у 1890
Будынак духоўнага вучылішча

Фактычна ўся архітэктура Гомеля першай паловы ХIХ стагоддзя створана Дж. Кларкам:

Значэнне творчасці

Петрапаўлаўскі сабор на паштовай марцы Беларусі

Фактычна ўся архітэктура Гомеля першай паловы ХIХ стагоддзя створана гэтым архітэктарам[2].

М. П. Румянцаў высока цаніў дойліда. Падчас рэканструкцыі гомельскага палаца ён пісаў: «Скажыце Кларку, што я ім бязмерна задаволены, што збіраюся да яго пісаць і даслаць яму самага лепшага агліцкага сукна на фрак»[2].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі