Петрапаўлаўскі сабор (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Петрапаўлаўскі сабор
Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі
Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі
52°25′26,63″ пн. ш. 31°01′02,5″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Гомель
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гомельская епархія
Архітэктурны стыль Класіцызм
Аўтар праекта Дж. Кларк
Заснавальнік протаіерэй Іаан Рыгаровіч
Дата заснавання 18 кастрычніка 1809
Будаўніцтва 18091819 гады
Асноўныя
даты
1824пабудаваны

1935зачынены
1940-яадноўлены набажэнствы
1960-язачынены
1980-яадноўлены набажэнствы

Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 310Г000044шыфр 310Г000044

Петрапаўлаўскі сабор (Гомель)
Петрапаўлаўскі сабор
Петрапаўлаўскі сабор

Петрапаўлаўскі сабор — праваслаўнае культавае збудаванне, знаходзіцца ў парку Гомеля, уваходзіць у Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Адзін з найлепшых прыкладаў сталага класіцызму ў архітэктуры Беларусі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сабор закладзены протаіерэем Іаанам Грыгаровічам 18 кастрычніка 1809 года ва ўладанні М. П. Румянцава, будаваўся у 18091819 гг. ў стылі класіцызм (архітэктар — Дж. Кларк). Размяшчаецца на высокім мысе над Сожам і бачны здалёк[2]. Канчаткова будаўніцтва завяршылася ў 1824 годзе.

Пасля рэвалюцыі пачалося закрыццё і разбурэнне цэркваў, пераабсталяванне іх ва ўстановы іншай катэгорыі. У 1935 годзе Петрапаўлаўскі сабор быў зачынены[3]. Набажэнствы ў саборы аднавіліся ў 1940-х гг., у перыяд акупацыі. У 1960-я гг. сабор зачынілі паўторна; пазней у ім быў абсталяваны планетарый[4].

У канцы 1980-х гадоў сабор быў адноўлены, пасля чаго ў ім сталі рэгулярна праводзіцца богаслужэнні[5].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Петрапаўлаўскі сабор на паштовай марцы Беларусі
Іканастас сабора
Бакавы фасад сабора

Будынак выходзіць на цэнтральную плошчу горада і з'яўляецца яе важнай дамінантай[1]. Размяшчэнне сабора на плошчы аддаляе гледача ад помніка і дае магчымасць здалёк ацаніць яго манументальнасць, ураўнаважанасць і велічны спакой[1].

У плане сабор мае форму выцягнутага крыжа з развітым выцягнутым трансэптам і скарочаным сярэднім нефам[1]. Сяродкрыжжа увенчана купалам эліпсападобнага абрысу на высокім, прарэзаным вокнамі барабане[1]. Крылы трансепта і нефаў накрыты двухсхільнымі дахамі, якія аддзяляюць аб'ём купала ад агульнай масы цела будынка, робяць яго своеасаблівым п'едэсталам[1]. Тарцы будынка ўпрыгожаны чатырма шасцікалоннымі порцікамі дарычнага ордэра, сцены нефа дэкарыраваны паўкалонамі[1]. На фрызе, які апаясвае будынак, трыгліфы[1].

Унутры сабора знаходзіцца грабніца графа Румянцава, якая упрыгожана багіняй свету — копіяй скульптуры Антоніа Кановы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 347—348.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]