Ордэн Пагоні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:49, 1 ліпеня 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Ордэн Пагоні
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь Беларуская Народная Рэспубліка
Тып ордэн
Каму ўручаецца вайскоўцам і простым грамадзянам
Кім уручаецца Прэзідэнт БНР
Падставы ўзнагароджання змаганне за незалежнасць Беларусі і на яе карысць
Дата заснавання 1 верасня 1949 года
Статус уручаецца
Першае 7 чэрвеня 1950 года
Малодшая Ордэн Жалезнага рыцара

Ордэн Пагоні — найвышэйшая ўзнагарода Рады БНР.

Гісторыя

Ордэн Пагоні зацверджаны 1 верасня 1949 года дэкрэтам прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. 7 чэрвеня 1950 года быў выдадзены дэкрэт, паводле якога, узнагароджваліся:

  • Маёр «Ноч» (Міхал Вітушка) — Ордэнам Пагоні 1-й ступені.
  • Усе Сябры Галоўнага Штаба партызанаў — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
  • Надлейтэнант «Саха» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
  • Маёр «Маланка» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
  • Маёр «Дуб» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
  • Камандзіры адмысловых аддзелаў СВС і «Чорнага Ката» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.

Статут ўзнагароды быў зацверджаны Міколам Абрамчыкам і пачаў дзейнічаць з 5 жніўня 1951 года.

Аднак пакуль не вядома, ці была вырабленая гэтая ўзнагарода, ці яна засталася толькі праектам. У беларускай газеце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхене, у нумары за 24 лютага 1952 года быў пададзены толькі малюнак медаля, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама і іншыя ўзнагароды БНР. Была створаная «Капітула ордэну Пагоні» на чале з прэзідэнтам Рады БНР, які і надаваў ордэн асобным дэкрэтам.

Падставы для ўзнагароджвання

Ордэн Пагоні быў створаны «з мэтаю ўзнагароджваньня выдатных цывільных ці вайсковых заслугаў у часе вайны ці міру, зробленых для славы і на карысьць Беларускага Народу». Гэтая ўзнагарода была «найвышэйшым ганаровым адзначэньнем Беларускага Народу» і надавалася «асобам, якія выдатна спрычыніліся да здабыцьця незалежнасьці, задзіночаньня ўсіх беларускіх земляў, або да ўзмацаваньня незалежнасьці і росквіту беларускай дзяржавы». Былі ўстаноўленыя Вялікі Крыж ордэна Пагоні, Залаты Крыж ордэна Пагоні і Сярэбраны Крыж ордэна Пагоні. Ордэн Пагоні падзяляўся, меркавалася стварыць пяць ступеняў[1][2], але ў дэкрэце Міколы Абрамчыка згадваліся толькі тры[3]. Кандыдатаў на атрыманне ордэна мусіла вызначаць Капітула, а ганараваць — уласна Прэзыдэнт сваім дэкрэтам.

Апісанне

Выконваецца з золата ці срэбра, прывешваецца на стужцы нацыянальных колераў. Крыж Ордэна Пагоні васьміканцовы, пакрыты эмаліяй, берагі залатыя ці срэбныя. На сярэдзіне крыжа залатая ці сярэбраная Пагоня. Адваротная старана гладкая, з выбітым парадкавым нумарам ордэна. Зорка Ордэна Пагоні сярэбраная, складаецца з 8 пукоў праменняў. На сярэдзіне зоркі ўмешчаны крыж ордэна.Паводле Ц. Мазэрыца, на шырокіх прамянях крыжа былі літары БНР, а на цэнтральным верхнім промні пазначаная ступень[4].

Ступені

  • Ордэн Пагоні 1-й ступені
  • Ордэн Пагоні 2-й ступені
  • Ордэн Пагоні 3-й ступені

Велічыні

  • Вялікі Крыж ордэна Пагоні
  • Залаты Крыж ордэна Пагоні
  • Сярэбраны Крыж ордэна Пагоні

Зноскі

Спасылкі