Ігар Аляксеевіч Сігаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:46, 3 ліпеня 2020, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Біяграфія: вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by з дапамогай AWB)
Ігар Сігаў
Дата нараджэння 30 снежня 1968(1968-12-30) (55 гадоў)
Месца нараджэння Полацк, Віцебская вобласць, БССР
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія Акцёр тэатра
Гады актыўнасці З 1994 г. па сённяшні час
Тэатр Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Узнагароды
IMDb ID 2333139
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Ігар Сігаў

Ігар Аляксеевіч Сігаў (30 снежня 1968, Полацк) — беларускі акцёр тэатра і кіно, Заслужаны артыст РБ[1].

Біяграфія

Ігар Сігаў займаўся ў тэатральнай студыі горада Полацка. У 1989—1990 гадах працаваў арганізатарам канцэртна-відовішчных мерапрыемстваў Палаца культуры вытворчага аб’яднання «Шкловалакно» ў Полацку. У 1990—1994 гадах навучаўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў, пасля заканчэння якой працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[1]. З 2012 па 2014 год адначасова з'яўляўся дырэктарам РТДБ[2]. З 2014 года акцёр Купалаўскага тэатра.

На яго рахунку ў кінематографе ўдзел у больш як 50 стужках пераважна замежнай вытворчасці. Фільм «Дзверы» ірландскага рэжысёра Хуаніты Уілсан, у якім акцёр выканаў галоўную ролю, браў Гран-пры на разнастайных кінафестывалях, а таксама ў 2010 годзе быў намінаваны на прэмію «Оскар» (як «Найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм»), з нагоды чаго акцёр наведаў цырымонію ўручэння ў Лос-Анджэлесе[3].

Узнагароды

1999 г. — Гран-пры на «Маладзечанскай сакавіцы—99». За лепшае ўвасабленне ролі Мужчыны ў спектаклі «Апошняя пастараль» паводле А. Адамовіча, пастаноўка М. Дзінава.

2003 г. — узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры за ўклад у развіццё культуры Беларусі «За высокае прафесійнае майстэрства і значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва» акцёру, вядучаму майстру сцэны.

2006 г., чэрвень — VIII Міжнародны тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» — дыплом дырэктара фестывалю «За сцэнічнае ўвасабленне глыбіні славянскай душы» ў спектаклі «Адвечная песня» Я. Купалы, пастаноўка С. Кавальчыка (горад Херсон, Украіна).

2006г., лістапад — дыплом акцёру на тэатральным конкурсе ХІІІ ММКФ «Лістапад» ад «Народнай газеты» за спектакль «Адвечная песня» Я. Купалы, сцэнічная ідэя і пастаноўка С. Кавальчыка (горад Мінск).

2007 г. — персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у развіццё культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь акцёру, вядучаму майстру сцэны.

2007 г. — узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[1].

Зноскі

  1. а б в Заслужаны артыст РБ Ігар Сігаў. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2014. Праверана 22 сакавіка 2014.
  2. Кандрацьеў Г.. Дырэктару Тэатра белдраматургіі не працягнулі кантракт. Наша Ніва (21 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2014. Праверана 22 сакавіка 2014.
  3. Хоміч І.. Ігар Сігаў: “Адзінокі востраў” – кіно не для ўсіх”. Прэм’ера фільма з удзелам вядомага актора. Брестский курьер (7 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2014. Праверана 22 сакавіка 2014.