Даніла Вячаслававіч Нячаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:51, 12 верасня 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Футбол
Даніла Нячаеў
Поўнае імя Даніла Вячаслававіч Нячаеў
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1999(1999-10-30)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 79 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Белшына
Нумар 27
Клубная кар’ера[* 1]
2017 — 2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 2 (0)
2019   Беларусь Ліда 25 (2)
2020 — Беларусь Белшына (Бабруйск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 лютага 2020.

Даніла Нячаеў (нар. 30 кастрычніка 1999) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпро» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[3].

У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 24 лістапада 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:3) на пазіцыі левага абаронцы.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», адправіўся на прагляд у аб’яднаную каманду, але не падышоў і пазней далучыўся да «Ліды». У сакавіку 2019 года афіцыйна папоўніў склад склад аб’яднанай каманды (якая атрымала назву «Дняпро») і быў адпраўлены ў арэнду ў лідскі клуб[4]. У складзе «Ліды» быў трывалым іграком стартавага складу.

У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дняпро Беларусь 27 4
2018 Д1 Дняпро Беларусь 2 0
2019 Д2 Ліда Беларусь 25 2

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[6].

Зноскі

Спасылкі