Міхаіл Аляксеевіч Марціновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Міхаіл Марціновіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міхаіл Аляксеевіч Марціновіч
Нарадзіўся 14 верасня 1979(1979-09-14)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 181 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
Пасада галоўны трэнер
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1996 Сцяг Беларусі Палессе (Козенкі) 7 (0)
1997 — 2003 Сцяг Беларусі Славія (Мазыр) 40 (7)
1997 — 2000   Сцяг Беларусі Мазыр 90 (13)
2001   Сцяг Беларусі Зорка-ВА-БДУ (Мінск) 25 (3)
2003 — 2004 Сцяг Беларусі Тарпеда-СКА (Мінск) 37 (6)
2005 — 2010 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 110 (11)
2010 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 14 (0)
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 29 (3)
Нацыянальная зборная**
2000 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 2 (0)
Трэнерская кар’ера
2014 — 2016 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр трэнер
2017 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр дубль
2017 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр в.а.
2018 — Сцяг Беларусі Славія-Мазыр

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 студзеня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Міхаіл Марціновіч (нар. 14 верасня 1979, Мазыр) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам, у цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-3. Першы трэнер — Сяргей Кавалевіч. Гуляў у мазырскай «Славіі» (1997—2003), фарм-клубе «Мазыр», аддаваўся ў арэнду мінскай «Зорцы-ВА-БДУ». У 2003 годзе перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА», а з 2005 года абараняў колеры «Шахцёра», дзе стаў асноўным іграком, выйграў золата чэмпіянату 2005. У 2010 годзе страціў месца ў аснове і пакінуў салігорскі клуб, а ў пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011.

У сакавіку 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Славіі»[2].

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2013 быў трэнерам юнацкай каманды мазырскай «Славіі», а ў студзені 2014 стаў памочнікам новага галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса[3]. У сезоне 2017 са штабу асноўнага складу быў пераведзены на месца галоўнага трэнера дубля[4]. 26 лістапада 2017 года кіраваў асноўнай камандай мазыран у матчы апошняга тура Вышэйшай лігі супраць «Тарпеда-БелАЗ», аднак «Славія» пацярпела паражэнне 0:2 і вылецела ў Першую лігу.

У студзені 2018 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Славіі»[5]. У сезоне 2018 разам з мазырскім клубам атрымаў перамогу ў Першай лізе.

У кастрычніку 2015 года атрымаў трэнерскую ліцензію катэгорыі A[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Гульнявыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1997 Д1 МПКЦ Сцяг Беларусі 2 0
1999 Д1 Славія Сцяг Беларусі 1 1
2001 Д2 Зорка-ВА-БДУ Сцяг Беларусі 25 3
2002 Д1 Славія Сцяг Беларусі 22 2
2003 (1) Д1 Славія Сцяг Беларусі 15 4
2003 (2) Д1 Тарпеда-СКА Сцяг Беларусі 12 4
2004 Д1 Тарпеда-СКА Сцяг Беларусі 25 2
2005 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 21 7
2006 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 21 1
2007 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 22 0
2008 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 27 3
2009 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 16 0
2010 (1) Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 3 0
2010 (2) Д2 Граніт Сцяг Беларусі 14 0
2011 Д2 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 23 6
2012 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 6 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]