Ігар Алегавіч Тыманюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ігар Тыманюк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Алегавіч Тыманюк
Нарадзіўся 31 сакавіка 1994(1994-03-31)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 186 см
Вага 85 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Рух
Нумар 31
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2016 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 28 (1)
2017 Сцяг Узбекістана Маш’ал (Мубарэк) 16 (1)
2018 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 26 (4)
2019 — Сцяг Беларусі Рух (Брэст)
Нацыянальная зборная**
2016 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 лютага 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 лютага 2018.

Ігар Тыманюк (нар. 31 сакавіка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Руха».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2011 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а 4 жніўня 2013 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць мінскага «Дынама» (2:3). Пазней працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.

У першай палове сезону 2016 трывала выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў на пазіцыі цэнтральнага або левага абаронцы. Улетку страціў месца ў аснове, толькі ў канцы сезону, у сувязі з траўмай Адрыяна Аўрэміі, зноў стаў з’яўляцца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У лютым 2017 года адправіўся з «Дынама» на першы турэцкі збор, але на другі, іспанскі, ужо не трапіў. Пазней праходзіў прагляд у «Іслачы», але не падышоў[2] і неўзабаве падпісаў кантракт з узбекскім клубам «Маш’ал»[3].

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і лютым афіцыйна стаў іграком клуба[4]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе.

У лютым 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

10 жніўня 2016 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матчу супраць Малдовы (1:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама Сцяг Беларусі 4 0
2012 дубль Брэст Сцяг Беларусі 29 0
2013 Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 1 0
2014 Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 3 0
2015 Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 4 0
2016 Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 20 1
2017 Д1 Маш’ал Сцяг Узбекістана 16 1
2018 Д2 Славія Сцяг Беларусі 26 4

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]