Перайсці да зместу

Марцін Марцінавіч Валадковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Валадковіч
Марцін Валадковіч
Марцін Валадковіч
Герб «Радван»
Герб «Радван»
4-ы суддзя земскі менскі[d]
з 5 верасня 1618
Папярэднік Рыгор Макаровіч[d]
Пераемнік Самуэль Немста[d]
6-ы падсудак менскі[d]
29 ліпеня 1614 — 5 верасня 1618
Папярэднік Адам Салагуб[d]
Пераемнік Крыштаф Жыжэмскі[d]

Нараджэнне каля 1565
Смерць не пазней за 27 студзеня 1641
Род Валадковічы
Бацька Марцін Валадковіч[1]
Маці Раіна з Друцкіх-Горскіх[d][1]
Жонка Дарота з Дарагастайскіх
Дзеці Рэгіна, Пётр, Эліяш, Тэадор Аляксандр, Крыштаф, Ева, Барбара

Марцін Валадковіч (каля 1565 — каля 1647) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падсудак, потым суддзя земскі менскі1618).

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван» зменены, сын Марціна Валадковіча і Раіны з Друцкіх-Горскіх.

Быў падсудкам менскім[2], а 27 жніўня 1618 на менскім сойміку згодна абраны адзіным электам на судзейства земскае і пазней зацвержаны каралём[3].

Яго жонкай была Дарота з Дарагастайскіх, дачка смаленскага ваяводы Пятра. Меў 4 сыноў і 3 дачок, з якіх найбольш вядомы Крыштаф, ваявода новагародскі.

Зноскі

  1. а б Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 82. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
  2. Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 — першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах. — 2005. — Т. 11. — С. 112
  3. Галубовіч В. Намінацыйныя прывілеі на павятовыя земскія пасады з кніг запісаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага першай паловы 17 ст. як крыніца па гісторыі Беларусі // Гістарычны альманах. Том 5. Гародня, 2001. С. 147

Крыніцы