Перайсці да зместу

Іван Хадкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Хадкевіч
Касцеша
Касцеша
ваявода кіеўскі
1480 — 1 кастрычніка 1482
Папярэднік Марцін Гаштольд
Пераемнік Юрый Пац
староста лідскі
1470 — 1471
Папярэднік Рымавід Ягінтавіч[d]
Пераемнік Ян Кучуковіч[d]

Нараджэнне каля 1420
Смерць 1484[1] ці 1483[2]
Род Хадкевічы
Бацька Ходка Юр’евіч[d][3]
Жонка Агнешка Бельская[d][4][2]
Дзеці Аляксандр Іванавіч Хадкевіч[2] і Аграфена з Хадкевічаў[d][5][6][…]
Веравызнанне праваслаўе

Іван Хадкевіч, або Іван Ходкавіч (каля 1420 — каля 1485) — вялікалітоўскі арыстакрат. Намеснік менскі (зг. 1459), лідскі (зг. 1469—1471), віцебскі (зг. 1477), луцкі (зг. 1478—1480), кіеўскі (1480—1483). Адначасова маршалак гаспадарскі (зг. 1469—1479).[7]

Сын баярына Ходкі (Фёдара) Юр’евіча, продка роду Хадкевічаў. Праваслаўны.[8]

Вядомы з 1466 года ўжо як камандзір вялікалітоўскага атрада ў вайне 1454-1466 гадоў Польшчы з Тэўтонскім ордэнам, у тым ліку пры аблозе Хойніцы. У кастрычніку 1470 годзе як маршалак гаспадарскі, у сувязі з усходняй палітыкай Княства, быў паслом у Польшчу каб заручыцца яе падтрымкай, у тым ліку вайсковай. У 1474 годзе камандаваў вялікалітоўскім атрадам у паходзе супраць венгерскага караля Мацьяша. У 1476 годзе падпісаў ліст да Папы Сікста IV, ініцыяваны, магчыма, мітрапалітам Місаілам.[8]

У 1480 годзе, па смерці Марціна Гаштольда, атрымаў урад ваяводы кіеўскага, што незадаволіла князя Міхаіла Алелькавіча, які лічыў сябе кіеўскім спадчыннікам і разам з князем бельскім Фёдарам Іванавічам і князем Іванам Гальшанскім задумаў змову супраць караля Казіміра і яго сям’і. Іван Хадкевіч спрыяў выкрыццю змовы, хоць быў зяцем аднаго з яе ўдзельнікаў.[8]

У першы год ваяводства Хадкевіча захоўваліся прыязная адносіны з крымскім ханам Менглі-Гірэем. Аднак у 1482 годзе крымскія татары раптоўна напалі на Кіеўскую зямлю, 1 верасня ўзялі Кіеў, разрабавалі і спалі яго, вывелі вялікі палон, у тым ліку і ваяводу Івана Хадкевіч з сям’ёй[9].[8]

Памёр у крымскім палоне ў 1483 годзе[9][10]. Жонку Агнешку-Сафію, дачку Аграфену і сына Аляксандра выкупіў вялікі князь Казімір.[8]

У шлюбе з князёўнай Агнешкай-Сафіяй (пам. пасля 1496), дачкой князя бельскага Івана Уладзіміравіча[8] (пам. каля 1450) і князёўны Васілісы з Гальшанскіх (пам. 1484), мелі прынамсі трох дзяцей.

Зноскі

  1. Urzędnicy województw kijowskiego i czernihowskiego XV-XVIII wieku: spisyKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2002. — С. 66. — 344 с. — ISBN 83-85213-37-6
  2. а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 312. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  3. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 311, 312. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 4.
  5. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 69. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
  6. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 589.
  7. Груша 2012, с. 71-72.
  8. а б в г д е PSB. — T. 3. 1937, s. 307-308.
  9. а б Груша 2012, с. 72.
  10. ЭГБ 2003, с. 56.
  • Jasnowski Józef Chodkiewicz Iwan // Polski Słownik Biograficzny. — T. 3: Brożek Jan — Chwalczewski Franciszek. — Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937. — S. 307—308.
  • Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мінск: Беларуская навука, 2012. — С. 50—89. — ISBN 978-985-08-1497-5.
  • Грыцкевіч А. Хадкевічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 56. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.