Багдан Іванавіч Заслаўскі
Багдан Іванавіч Заслаўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Іванавіч Ільініч | ||||||
Пераемнік | Васіль Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1465 | ||||||
Смерць | каля 1530 | ||||||
Род | Заслаўскія[d] | ||||||
Бацька | Іван Юр’евіч Заслаўскі[d] | ||||||
Жонка | Аграфена з Хадкевічаў[d] | ||||||
Дзеці | Марыя Багданаўна Заслаўская[d][1], Ганна Багданаўна Заслаўская[d][2], Федзя Багданаўна Заслаўская[d][3] і Таміла Багданаўна Заслаўская[d][4] |
Багдан Іванавіч Заслаўскі (каля 1465 — каля 1530) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дваранін каралеўскі (1486—1488) і гаспадарскі (1492—1499), намеснік менскі (з 1499).
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]З роду князёў Заслаўскіх (Яўнуцьевічаў) герба ўласнага, малодшы сын князя Івана Юр’евіча Заслаўскага, намесніка менскага, а потым віцебскага.
У 1486—1488 гадах дваранін караля Казіміра, потым дваранін вялікага князя Аляксандра. У 1494 годзе як вялікі прыстаў пад Меднікамі сустракаў маскоўскае пасольства, якое везла ў Вільню вялікую княжну маскоўскую Aлену Іванаўну. У 1495 годзе атрымаў ад вялікага князя Аляксандра 14 «чалавек» у «Краснасельскім павеце», а ў маі 1499 года, названы без урадаў, пацвярджэнне на «людзей»-пінчан у «Краснасельскім павеце». Летам 1499 года названы ўжо з намеснікам менскім і захоўваў гэты ўрад да канца жыцця.
У 1507 і 1508 гадах кароль Жыгімонт Стары паведамляў менскаму намесніку пра наданне ў трохгадовую арэнду менскага мыта менскаму войту «жыду Абрахаму». У 1508 годзе атрымаў пацвярджэнне караля Жыгімонта Старога на «двор» Прылукі, нададзены яму яшчэ вялікім князем Аляксандрам. У 1509 годзе кароль судзіў спрэчку князя Багдана з менскімі мяшчанамі пра няслушны збор падаткаў і патрабаваў ад свайго намесніка «крыўд ім не чыніць». У 1513 годзе Паны-Рада заклікаюць «брата і прыяцеля свайго» князя Багдана Іванавіча Заслаўскага намесніка менскага прывесці Менскі замак у гатоўнасць да абароны праз чаканы напад Маскоўскай дзяржавы. У 1525 годзе для вырашэння спрэчкі князя Міхаіла Іванавіча Мсціслаўскага з сынам Фёдарам кароль адсылае князя Багдан Іванавіча Заслаўскага да князя Міхаіла з пажаданнем, каб вызначыў сыну ўтрыманне. У 1526 годзе ў справе з Міхалам Пятрашкавічам атрымаў дэкрэт па прысуджэнне сабе «людзей» Бесапішычаў, Каўшэвічаў, Варгвошычаў, Юрашэвічаў, Бартніковічаў і Рамановічаў у Менскім павеце.
На Попіс 1528 года ставіў да земскай службы 14 «коней».
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты з Аграфенай (?—1542), дачкой кіеўскага намесніка Івана Хадкевіча, трымаў яе вотчынныя ўладанні — «двор» Лошыцу ў Менскім павеце і іншыя маёнткі ў Менскім і Аршанскім паветах. Сужэнцы мелі чатырох дачок.
- Марыю (каля 1495 — 1559), у першым шлюбе з князем Васілём Юр’евічам Талачынскім, у другім (з 1550) з Іванам Гарнастаем, земскім падскарбім, маршалкам дворным і намеснікам новагародскім.
- Ганну (каля 1500 — 1542), у шлюбе з князем Янушам Раманавічам Друцкім-Любецкім, перад смерцю прыняла пострыг з імем Агаф’я;
- Федзю (Федку, Феадору; каля 1510 — 1560), у першым шлюбе (з 1533) з князем Сямёнам Ямантавічам-Падбярэзскім, дзяржаўцам кернаўскім, у другім (з 2.1.1541) з князем Андрэем Сямёнавічам Адзінцэвічам.
- Тамілу (каля 1515 — 1560), у шлюбе (пасля 1542) з князем Рыгорам Фёдаравічам Друцкім-Горскім (Бурнеўскім).
Зноскі
- ↑ Сліж Н. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2012. — вып. 38. — С. 24. — ISSN 1232-7468
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 204.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 152.
- ↑ Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 69. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wolff J. Rod Gedymina. — Kraków, 1886.
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.
- Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Насевіч В. Заслаўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 650. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Заслаўскіх Архівавана 21 верасня 2013.