Станіслаў Віктаравіч Валодзька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Валодзька
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 лістапада 1956(1956-11-11) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік
Мова твораў беларуская, руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Станісла́ў Ві́ктаравіч Вало́дзька (нар. 11 лістапада 1956, вёска Падольцы, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі паэт, дзіцячы пісьменнік у Латвіі.

Біяграфія

Меў трох старэйшых братоў. Рана застаўся без бацькі. Скончыў Жукойненскую сярэднюю школу ў 1974 годзе, завочна філалагічны факультэт БДУ.

Адслужыўшы ў арміі, працаваў механікам пуцявой машыны ў Вільні, пасля ў Дзвінску, дзе застаўся і пасля распаду СССР.

Дзейнасць

Адзін з заснавальнікаў беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», Саюза пісьменнікаў Беларусі (1997), Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў, Аб’яднання дзіцячых пісьменнікаў Латвіі. Адзін з заснавальнікаў Таварыства латвійска-беларускай садружнасці.

Творчасць

Вершы пісаць пачаў у школе. Першы верш «Вялікія» надрукаваны ў 1974 годзе ў газце «Астравецкая праўда»[1].

Выдаў зборнікі паэзіі «На хвалях хвалявання», «У вачах Айчыны» (1996), «Зварот да сэрца» (1998), «Памяці гаючая трава», «Обращение к сердцу». Зборнікі твораў «На гэтай зямлі» і «Под небом Родины». Напісаў кнігі для дзяцей «Калыханкі і пацешкі для Антошкі і Алежкі», «Бусинки» (1995), «Чудесный котик», «Сокровища», «Соцветия рифм», «Светлячок», «Кветкі для мамы», «Калі ласка, казка!».

Некаторыя творы Станіслава Валодзькі перакладзеныя на латышскую, латгальскую і польскую мовы.

Песня «Беларускі дом» стала гімнам таварыства «Уздым» і Саюза беларусаў Літвы. Выйшлі мультымедыйныя зборнікі песен на вершы паэта «Веру ў сваю зорку», «Палын і медуніца», «Хай шчаслівы ўсе будуць на зямлі».

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. Голуб Н. В.. Валодзька Станіслаў Віктаравіч, беларускі паэт. Краязнаўства. Астравецкая раённая бібліятэка (1 кастрычніка 2016). Праверана 15 ліпеня 2021.

Спасылкі