Ігар Усеваладавіч Чаквін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Усеваладавіч Чаквін
Дата нараджэння 20 жніўня 1954(1954-08-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 2012(2012-04-26)[1] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя, этналогія, этнаграфія, антрапалогія, фалькларыстыка, краязнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1995)
Навуковае званне дацэнт (2010)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Васіль Кірылавіч Бандарчык
Вядомыя вучні Сяргей Алегавіч Шыдлоўскі
Вядомы як этнолаг, рэканструктар знешняга аблічча ўсходніх славян (крывічан, дрыгавічан, радзімічаў), збіральнік помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігар Усеваладавіч Чаквін (20 жніўня 1954, Мінск — 26 красавіка 2012[2], Мінск) — беларускі гісторык, этнолаг, антраполаг. Доктар гістарычных навук (1995), дацэнт (2010). Лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2008 года за ўдзел у напісанні дзесяцітомнага выдання «Беларусы».

Біяграфія

Скончыў у 1977 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 1980 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Праблема паходжання беларускай народнасці: гістарыяграфія і досвед вывучэння працэсу этнічнага фарміравання».

З 1983 года працаваў старэйшым, а з 1996 года вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.

Дзейнасць

Даследаваў праблемы этнагенезу беларусаў, этнічную гісторыю беларусаў і іншых этнічных супольнасцей Беларусі эпохі феадалізму, этнасацыяльныя працэсы ў Беларусі. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай антралалогіі» (1983), «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Спадчына Скарыны» (1989), «Скарына і яго эпоха» (1990), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі побыт і духоўная культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990) і іншыя.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі